03:15 Весна... | |
Хачу паведаміць пра пору года, Багіню яркіх фарбаў і жыцця. Бо з ёю ажывае ўся прырода, І гэта шчасце нашага быцця. Калі зірнуць уважліва з душою, Пачуцці скіраваўшы да яе, Мы убачым ролю маці, што з мальбою, Над соннымі раслінамі пяе. Адразу прачынаюцца жывелы, І кветкі песціць сонечны прамень. Вясёлым стане той, хто нават кволы, Ручай абмые з радасцю камень. Цячэ далей, каб даць жывому сілы, Ці абудзіць, хто дзякуй не сказаў. Вясна - адна - магчымасць дала жыці, Я думаю, што Бог яе паслаў. Птушыны звон і цёплы дождж вясёлы Напоўняць нашы душы хараством. Пяе прырода і спяваюць сёлы, А сонейка адорвае цяплом. | |
|
Всего комментариев: 0 | |